en
Menu
Strona główna - Galeria Arsenał

Галерэя гэта куратнік, а мастацтва – курыныя яйкі Выставу сустваралі дзеці

Галерэя гэта куратнік, а мастацтва – курыныя яйкі Выставу сустваралі дзеці

01.06.2023 - 06.08.2023 / 18:00
Miejsce: Miejsce: Галерэя Арсенал, вул. А.Міцкевіча 2, Беласток
A-
A+

Галерэя гэта куратнік, а мастацтва – курыныя яйкі

Выставу сустваралі дзеці

 

Мастачкі: Мар'я Анто, Зофія Артымовска, Анна Баумгарт, Богна Бурска, Тэрэса Чайковска, Аляксандра Чэрнявская, Крыстына Геровска, Эльжбета Яблоньска, Катажына Юзэфовіч, Дыяна Лелёнэк, Ада Карчмарчык, Анна Конік, Мілена Корольчук, Зофія Кулік, Катажына Козыра, Малгажата Маркевіч, Малгажата Мірга-Тас, Анна Мізэрацка Зеліньска, Мажанна Морозэвіч, Малгажата Недзелько, Эва Партрум, Лаўра Павэла, Ірміна Стась, Барбара Шайдзіньска-Кравчык,  Іза Тарасэвіч, Юліта Вуйцік

 

Куратарскі калектыў: Тося Буко, Тымэк Хомчык, Ерэмі Дамбровскі, Гуго Дмоховскі, Іда Дмоховска, Ясьміна Дрыль, Анна Гудэвіч,Уля Гайдучэня, Арыянна Яворовска, Амэлька Юзьвюк, Клара Корольчук, Юрэк Кудашэвіч, Густав Лазарэцкі, Марыся Мацейчук, Іза Малышко, Настка Онішк, Бартэк Пэрковскі, Оля Петрусэвіч, Уля Потапчык, Аня Позьняк, Габрыель Скок Рыбэйро, Ігнацы Рогаля, Габрыся Скочыляс-Замарыка, Юлек Сосновскі, Оскар Сушчыньскі, Маня Роецка, Юзэк Точыдловскі-Талярчык, Юстына Токажэвска, Бася Вэрэмюк, Ясьміна Вуйцік, Леа Врублевска, Зоя Врублевска, Крыся Ярашэвіч


Каардынацыя выставы калектыў Галерэі Арсенал у Беластоку

Гэты загаловак, не насмешка. Ён абсурдны, фантазійны, неаднадушны, пацешны. Выдуманы і дэмакратычна выбраны боьшасцю галасоў. Нас, дарослых, ён бянтэжыць, бо як гэта... мастацтва выходзіць з курыных попак? Давайце пакінем літаральнае значэнне і дазволім, каб панесла нас метафара, а ўбачым цэлы сусвет лірычных адступленняў і асацыяцыяў маладых куратарак і куратараў. Не трэба баяцца адкрываць калекцыю іх вачыма, дадаваць да нашых асацыяцый. Бо што такое сучаснае мастацтва – калі не эмоцыі, каментары, вузлы, адказы і пытанні? Апрача гэтага, ужо са славянскіх часоў вядома, што свет гэта яйка, якое стаіць на курынай ножцы. Яйка гэта таксама медыум у кантактах з духамі і звышнатуральнымі сіламі. Усё затым на сваім месцы.

Раскрываем Вам наш працэс, думкі, эмоцыі ды тое, як мы працавалі. Адкрываем краявіды, якія вымалёўваюцца ў сутыкненні прац з фондаў Галерэі Арсенал з уражлівасцю і неабмежаваным уяўленнем дзіцяці. Свет нашай выставы, гэта месца турботы і шматгалосся. Паказваем мастацкія творы, якія выклікалі эмоцыі ў дзяцей, пра якія яны хацелі расказаць, да якіх аднесліся, пракаментавалі. Іх выказванні ставім на роўні з працамі мастачак. Не мусім ставіць пытання, што было першае – курка ці яйка. На выставе маем і куркі, і яйкі ў куратніку.

Метафары звязаныя з куркай невыпадковыя: хатняй курыцай называюць жанчыну, якая прысвяціла сваё жыццё сям'і, варыць, сцірае, прыбірае, гадуе дзяей; а квактуха гэта празмерна апякунская, звышклапатлівая маці, якая ахоўвае свае дзеці ці прымае за іх рашэнні дзеля іх бяспекі. Для нас гэтыя акрэсленні не прыніжальныя, бо яны бяруцца з апякунскага характару і магічнага значэння курэй. Таму куры-мастачкі, а не пеўні-мастакі з'яўляюцца прадметам нашай аповесці. З фондаў Галерэі Арсенал у Беластоку мы свядома выбралі працы толькі артыстак. Адсотак твораў жанчын у галерэях і музеях ва ўсім свеце (у тым  і ў Польшчы) складаецца падобным чынам – усюды бачым велізарную перавагу прац мужчын. Гэтай дыспрапорцыі супрацьстаўляемся нашай выставай, якая прапануе новы падыход да мастацтва – запрашае на размову, выбірае свет, у якім ёсць месца для іншага, своеасаблівага, а таксама адварочвае знаёмыя нам вектары прывілеяў, таму што яна адчыненая ды інклюзіўная. Гэта запрашэнне ў рэчаіснасць, якую складаюць расповеды тых, каго не слухаюць і не ўспрымаюць сур'ёзна (дзяцей, жанчын, жывёл; сноў, інтуіцыі, клопату, суперажывання).

Традыцыйная грамадская пазіцыя дзяцей зводзілася, і часта надалей зводзіцца, да выконвання ўказанняў дарослых – яны павінны адзывацца толькі тады, калі іх пытаюць, збіраць добрыя адзнакі, не бегаць, не крычаць, а найлепш сядзець не зварухнуўшыся. У працэсе адукацыі дрэсіруем іх паслухмянасць. На выставе мяняем гэты парадак – гэта дзеці бяруць слова. Слухаем іх думкі, намагаемся ісці за іх зацікаўленнямі. Іх працы і каментары (запісаныя, выказаныя, намаляваныя) самыя важныя. Не трэба баяцца даваць дзецям ініцыятыву, можа мы самі (мы – дарослыя) пазнаем нешта новае? Станем больш уважлівымі? У працэсе працы над выставай (студзень – травень 2023), у час нашых куратарскіх сустрэч, я шмат атрымала ад дзяцей. Схіляю галаву перад іх адкрытасцю, даверам, адвагай – і дзякую! Заахвочую усіх Вас – вялікіх і малых – падацца за імі/намі і дазволіць несціся гэтай прыгодзе. Вы таксама можаце ўзяць слова, дадаць нешта сваё.

                                                                                  Ясьміна Вуйцік

 

24.06.2023 (субота) 11.00 гадз.

Прэзентацыя выставы па-беларуску – Аліна Ваўранюк

 

Мерапрыемствы на польскай мове:

24.06.2023 (субота) 12.00 гадз.

Сямейныя кулінарныя майстар-класы «Калі б сараканожкі елі пірожкі»

Запрашаем дзяцей ад 6 гадоў

уваход свабодны

запісы на аснове запоўненай заявы:

https://forms.gle/GRXsBs82oFes6crD7

19.07.2023 (серада) 11.00 гадз.

Майстар-класы руху з Алькай Наўман, харэографкай, танцоркай, адукатаркай

уваход бясплатны

абавязкова запісацца (заяўкі будуць неўзабаве!)


С
устрэчы «Мастачкі дзесям»

або супольнае чытанне дзіцячай літаратуры пад кірункам Мастачак, якія прымаюць удзел у выставе:

 

13.07.2023 (чацвер) 11.00 гадз. – Іза Тарасэвіч

Запрашаем дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў

уваход бясплатны

 

3.08.2023 (чацвер) 11.00 гадз. – Малгажата Нядзелька

Запрашаем дзяцей ва ўзросце ад 6 да 12 гадоў

уваход бясплатны

Паказы выстаў з гідам:

15.07.2023 (субота) 11.00 гадз.

Прэзентацыя на польскай мове жэстаў спалучаная з сямейным майстар-класам «Хто такі курка і што такое яйка?». Агнешка Каладзейчак

Магчымасць паказу з аўдыёдэскрыпцыяй ад 27.06.2023 без дадатковай аплаты. Запісы:

j.bietkal@galeria-arsenal.pl

Групавыя запісы на наведванне выставы прымаем па адрасе:
 m.mackenzie@galeria-arsenal.pl   ды тэлефоне 85 874 20 61

Bieżące wydarzenia

03.08 - 03.08

Oprowadzanie kuratorsko-autorskie po wystawie Huberta Czerepoka "Wieczny płomień"

09.08 - 09.08

Wernisaż wystawy / Patryk Różycki. Namaluj mnie w tej pracy

09.08 - 09.08

Koncert | Królówczana Smuga w Galerii Arsenał

28.05 - 30.09

Projektowanie uniwersalne kultury – dostępność w instytucjach kultury